Спадчына: Маркін Пётр Аляксандравіч
Аўторак, 04 Снежань 2018 10:03
25 ліпеня 2018 г. — 115 гадоў з дня нараджэння Пятра Аляксандравіча Маркіна (1903–1958), заслужанага артыста БССР (1955)
Пётр Аляксандравіч Маркін нарадзіўся 25 ліпеня 1903 г. у г. Саратаве (Расія) у сям’і рабочага. Скончыў Саратаўскі тэатральны тэхнікум (1924), вучыўся ў актрысы і педагога Марыі Іванаўны Велізарый. У 1926–1929 гг. працаваў у тэатрах розных гарадоў РСФСР.